Сацыяльная падтрымка грамадзян і сем’яў

З мэтай сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян і сем’яў раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне выплаціць у снежні 2011 года за кошт сродкаў мясцовага бюджэту аднаразовую матэрыяльную дапамогу да Новага года ў памеры пяці базавых велічынь малазабяспечаным шматдзетным і няпоўным сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей; сем’ям непрацуючых інвалідаў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей; сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў; непрацуючым адзінокім пенсіянерам; непрацуючым адзінокім інвалідам 1, 2, 3 груп; асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў.

— Якія грамадзяне і семі лічацца малазабяспечанымі? З гэтага пытання пачалася наша гутарка з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Васілём Рававым.

—  Пры ўмове, калі іх сярэднедушавы даход за лістапад 2011 менш бюджэту пражытачнага мінімуму (574.790 рублёў). Сярэднедушавы даход вылічваецца шляхам дзялення сукупнага даходу сям’і за лістапад 2011 года на колькасць паўналетніх членаў сям’і, якія маюць даходы ў названым перыядзе; непаўналетніх дзяцей, студэнтаў і навучэнцаў (якія пражываюць у сем’ях і не знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні).

— Васіль Усцінавіч, якія дакументы неабходна дзеля гэтага мець?

— Пры вызначэнні права на атрыманне гэтага віду дапамогі, грамадзяніне самастойна прадстаўляюцць заяву (форма прыкладаецца); дакумент, які сведчыць асобу; працоўная кніжка для непрацуючых грамадзян; пасведчанне аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей; пасведчанне аб заключэнні шлюбу; дакументы, якія пацвярджаюць статус няпоўнай сям’і (пасведчанне аб скасаванні шлюбу, пасведчанне аб смерці аднаго з бацькоў, даведка аб запісу акта аб нараджэнні ў выпадку, калі звесткі пра бацьку дзіцяці зроблены па заяве маці і інш); пасведчанне інваліда; даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і (пры вылічэнні сукупнага даходу ў склад сям’і не ўключаюцца бабулі, дзядулі, цёткі і дзядзькі, паўналетнія дзеці, якія пражываюць асобна, у тым ліку студэнты, альбо якія маюць уласныя сем’і); звесткі аб налiчаных у лістападзе 2011 года даходах кожнага члена сям’і (заработная плата, аліменты, дапамога па доглядзе  дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, дапамога на дзяцей старэйшых за тры гады (выплачваюцца арганізацыямі і прадпрыемствамі), стыпендыя і інш.).

Звесткі аб памерах ўсіх відаў пенсій і дапамог, у тым ліку па беспрацоўі (за выключэннем аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці і дапамогі жанчыне, якая стала на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці) прадастаўляюцца упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Не ўключаюцца ў даход грамадзян і сем’яў атрыманыя дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, бясплатныя прадукты харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, аказаная непрацуючым непрацаздольным грамадзянам, грашовы эквівалент прадстаўляемых ільгот.

Заява на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да Новага года падаецца любым паўналетнім членам сям’і, а таксама непаўналетнімі членамі сямі, якія набылі грамадзянскую дзеяздольнасць у поўным аб’ёме ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па адрасе г. Лепель, вул. Савецкая 36, кабінет № 8 (штодня з 8-00 да 18-00, 24 і 25 снежня з 9-00 да 14-00). Даведкі па тэлефонах: 4-37-88; 4-33-41; 4-18-46; 4-13-43. Заявы прымаюцца па 29 снежня 2011 года.

У. СНЕЖАНЬСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.