Струны прасторы і часу

Изображение456456456Сёлета споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пракапцова — члена Беларускага саюза мастакоў, лаўрэата (у складзе калектыву) спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Музейная справа” 2008 года, дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны, ганаровага грамадзяніна Лепельскага раёна. У краязнаўчым музеі адкрылася персанальная выстава карцін Уладзіміра Іванавіча пад назвай “Струны прасторы і часу. Жывапіс”.
Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін сардэчна павіншаваў з гэтай нагоды Уладзіміра Пракапцова і ўручыў яму памятны падарунак.

Шчыра віталі ў той дзень Уладзіміра Іванавіча і шматлікія прыхільнікі яго мастацкай творчасці, якія запоўнілі глядзельную залу музея. Яны з цікавасцю азнаёміліся з шэрагам новых твораў Уладзіміра Пракапцова, а таксама з арыгіналамі карцін знакамітых расійскіх мастакоў XIX стагоддзя з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія прывёз з сабой Уладзімір Іванавіч у якасці своеасаблівага падарунка лепяльчанам — аматарам выяўленчага мастацтва. Гэтыя сусветна вядомыя карціны аб’яднаны ў выставу пад назвай “Свет дзяцінства. Рускі жывапіс XIX стагоддзя”.
— Я з задавальненнем успамінаю гады свайго юнацтва, якія правёў на Лепельшчыне, калі тут жыў і працаваў, — сказаў Уладзімір Пракапцоў. — Сардэчна ўдзячны лепяльчанам, якія тады мяне падтрымалі, аказалі ўплыў на маё далейшае жыццё, чалавечае і творчае сталенне.
На здымку: намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін уручае памятны падарунак Уладзіміру Пракапцову.
Тэкст і фота
Мікалая ГАРБАЧОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.