Угналі аўтамабіль

У ноч на першага красавіка бягучага года з двара дома № 6а па вуліцы Чуйкова быў угнаны аўтамабіль “Фальксваген-Пасат В 5” (серабрысты металік, седан). Аўтамабіль быў закрыты, але не быў аснашчаны цэнтралізаванай аховай. Злодзей падабраў ключ і такім чынам авалодаў аўтамабілем.
Як бачыце, пакідаць свой транспарт у двары дома рызыкоўна. Калі адсутнічае гараж, пажадана падключыць аўтамабіль да цэнтралізаванай аховы або скарыстацца паслугамі платнай аўтастаянкі.
Кожны з жыхароў раёна, які валодае інфармацыяй аб учыненым злачынстве па вуліцы Чуйкова, мае магчымасць паведаміць аб гэтым па тэлефонах 4-18-40 або 4-70-83.

Аляксандр ДАЙНЕКА,
оперупаўнаважаны аддзялення
крымінальнага вышуку Лепельскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.