У працоўных калектывах: Слабадское лясніцтва

Нарыхтоўваюць драўніну

 У сярэднім тысячу кубаметраў драўніны штомесяц нарыхтоўвае лясніцтва. З пачатку года ўжо нарыхтавалі каля пяці тысяч кубаметраў. Гэта дзелавая драўніна, піловачнік, дровы для насельніцтва і г.д. На высечках догляду нарыхтавалі 3578 метраў кубічных драўніны, у тым ліку дзелавой 2198 метраў кубічных. На галоўным карыстанні — 520 метраў кубічных драўніны.

 Лес даглядаюць…

 Лясніцтву даведзены план догляду за ляснымі культурамі, сёлета — на сямідзесяці гектарах лесу. З пачатку года праведзены ўжо мерапрыемствы па доглядзе на дваццаці гектарах, гэта асвятленне і ачыстка лесу.

 … і ахоўваюць

 Аховай лесу ад пажару, патруляваннем ляснога масіву на тэхніцы займаюцца работнікі лясной аховы і леснікі. Арганізавана штодзённае дзяжурства ў залежнасці ад класа пажарнай бяспекі, які аб’яўляецца штодня. Па будніх днях задзейнічаны адзін спецыяліст і дзве адзінкі тэхнікі. Па выхадных працуе ахоўная брыгада, у якую ўваходзяць вадзіцель, трактарыст, двое леснікоў і майстар.

 Саджаюць маладняк

 У красавіку — маі праводзілі пасадку і дапаўненне лясных культур. Пасадзілі дваццаць і дапоўнілі дваццаць пяць гектараў лесу. Гэтым разам садзілі ў асноўным не асобныя, а змешаныя культуры як хваёвага, так і лісцёвага лесу.

 Санітарныя высечкі

 Пры планавым паказчыку сорак гектараў за год праве­дзены ўжо санітарныя высечкі на шаснаццаці гектарах лесу — гэта высечка сухастою і хворых дрэў. Зроблена ачыстка лесу ад захламленасці на дваццаці двух гектарах пры гадавым плане 65 гектараў. Праведзена адводаў пасадак галоўнага карыстання на 73 гектарах з запланаваных гадавых 79 гектараў. Адведзены пад высечкі догляду лес на плошчы 72 гектары пры плане 200 гектараў.

 “Беларус” і “Цігер”

 Лясніцтва мае трактар “Беларус” з вазком і “Цігер”, якія працуюць на вывазе дроў, МТЗ-82 з плужком на выпадак пажару. Ёсць дзве адзінкі тэхнікі, што падвозіць людзей, дзевяць бензапіл. На лесасеках галоўнага карыстання таксама працуюць магутныя лесанарыхтоўчыя машыны “Харвестар” і “Сампа”, якія самі валяць лес, сякуць і сартыруюць галіны. На вывазцы драўніны задзейнічаны фарвардары “Амкадор”.

 Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.