У раённай бібліятэцы

Чароўная сіла мастацтва

У цыкле “Чароўная сіла мастацтва” для інвалідаў па зроку падрыхтавана выстава-канцэрт, прысвечаная пісьменнікам-сатырыкам “Смех, за якім стаіць роздум”. Распавялі пра Міхаіла Жванецкага і Міхаіла Задорнава, пра іх творчасць, наладзілі невялікую выставу кніг сатырыкаў.

Агратурызм

Віртуальнае падарожжа “Агратурызм як прафесія” мела на мэце паказаць вясковым жыхарам, што яны могуць авалодаць новай і перспектыўнай прафесіяй арганізатара агратурызму.

З дапамогай відэамультымедыяпрэзентацыі бібліятэкары распавялі пра гісторыю і сучасны стан агратурызму ў Беларусі і на Лепельшчыне. Чытачы даведаліся, дзе можна атрымаць агратурыстычныя прафесіі, як стаць гаспадаром сядзібы. У далейшым бібліятэка плануе запрашаць на падобныя мерапрыемствы прадстаўнікоў агратурыстычнага бізнесу.

“Паветра, настоенае на гісторыі”

На працягу мінулага месяца на абанеменце ў бібліятэцы працавала кніжная выстава “Паветра, настоенае на гісторыі”. Гэта выстава-рэклама бібліятэчных фондаў па гістарычнай літаратуры — беларускай, рускай, замежнай. Тут можна было пабачыць мастацкія творы Алега Ждана “Князь Міласлаўскі”, Міхаіла Сянеўскага “Тайная служба Пятра І”, Аляксандра Бубянкова “З гразі ў князі” — пра князёў Маскоўскага царства, і іншыя кніжкі.

Будучыню стварае моладзь

Кніжная выстава пад такою назваю ў бібліятэцы мае два падраздзелы — “Будучыня моладзі — будучыня краіны” і “Наша пакаленне выбірае”.
Выстава змяшчае прававую інфармацыю па мала-дзёжнай палітыцы, прапануе невялікія творы маладых людзей на тэму “Ці лёгка быць маладым у Беларусі”, распавядае пра шэраг моладзевых нефармальных плыняў.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.