“Плеценыя фантазіі”

1 чэрвеня 003Педагогі дадатковай адукацыі Матырынскай СШ Зоя Ковель і Святлана Халімоненка грунтоўна падрыхтаваліся да ўдзелу ў раённай выставе “Горад майстроў”.

Святлана Уладзіміраўна займаецца з вучнямі тэхнікай скрапбукінга, Зоя Раманаўна пляце саламяныя вырабы. Яе работы былі адзначаны на выставе дыпломам другой ступені. У школе працуе аб’яднанне па інтарэсах “Плеценыя фантазіі”.
На здымку: вырабы для выставы “Горад майстроў”.

Юныя даследчыкі

Сямікласнік Матырынскай СШ Аляксандр Старасельскі напісаў цікавую працу па хіміі на тэму “Прыродныя індыкатары”, якая стала пераможцаю на раённым конкурсе даследчых работ. Не меней цікавы матэрыял выбраў і васьмікласнік Аляксей Наркеўскі, ён даследаваў урокі ў партызанскіх школах. Праца па гісторыі была адзначана дыпломам другой ступені.
Віктар ЛЯШЧЫНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.