“У гасцях у Пятроўны”

562 У Горскай сельскай бібліятэцы прайшлі вячоркі “У гасцях у Пятроўны”. Увагу прысутных прыцягнула выстава творчых работ мясцовых майстрых “Жаночых рук цудоўны выраб”. Былі прадстаўлены работы Зінаіды Сярмяжкі, Марыі Палавінскай, Ірыны Кулачонак і Наталлі Куртавай.
Сустрэча праходзіла за кубкам гарбаты, у цёплай сяброўскай атмасферы. Бібліятэка нагадвала сялянскую хату, упрыгожаную саматканымі ручнікамі і іншым аздабленнем. Гасцей сустракалі гаспадыні вячорак у нацыянальных строях. Выступілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.
Дзіна ЮШКО,
бібліятэкар
аддзела маркетынгу ЦРБ.
На здымку: вячоркі ў Горках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.