12 июля — 30 лет со дня создания налоговой службы

img_5834Штогод у другую нядзелю ліпеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў падатковых органаў. Аднак гэты год значны яшчэ і тым, што сёлета органы падатковай службы адзначаюць трыццацігоддзе. Можна з упэўненасцю сказаць, што калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне – гэта адна зладжаная каманда прафесіяналаў, адказных спецыялістаў, людзей, якія дасканала ведаюць сваю справу і дасягаюць высокіх паказчыкаў у рабоце. Яскравым пацвярджэннем гэтага з’яўляецца тое, што на працягу чатырох апошніх год калектыў інспекцыі прызнаецца лепшым у Віцебскай вобласці і два гады запар становіцца лепшым у краіне.

З першага чэрвеня 2011 года калектыў інспекцыі ўзначальвае Мая Бародзіч – высокакваліфікаваны спецыяліст, які мае шматгадовы вопыт работы. Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў падатковай службы і адбылося наша інтэрв’ю.
– Вядома, што ў полі зроку інспекцыі знаходзіцца своечасовае паступленне фінансавых сродкаў у бюджэт…
– Так. Работнікі інспекцыі робяць усё магчымае дзеля таго, каб фінансавая скарбонка нашага раёна своечасова папаўнялася. Падаткі – гэта тая разумная цана, якую мы плацім, каб жыць у цывілізаваным свеце. Рэгулярнае паступленне плацяжоў дазваляе забяспечваць устойлівае функцыянаванне бюджэтнай сістэмы ў цэлым. Падаткі былі і застаюцца галоўным фінансавым рэсурсам развіцця краіны. Менавіта таму наша прафесія мае такое важнае значэнне. Мы імкнёмся ісці ў нагу з часам, выкарыстоўваючы новыя інфармацыйныя тэхналогіі, электронныя сістэмы і сэрвісы. Гэта дазваляе хутка, аператыўна, а галоўнае – якасна выконваць ускладзеную на нас ганаровую місію – напаўненне бюджэту краіны. У зоне абслугоўвання нашай інспекцыі знаходзіцца 40 тысяч падаткаплацельшчыкаў. Вядзём строгі ўлік аплаты падаткаў на зямлю, нерухомасць, арэнднай платы, падаходнага падатку, адзінага падатку і г.д. Як паказвае практыка, плацежная дысцыпліна сярод суб’ектаў гаспадарання раёнаў, якія мы абслугоўваем, даволі высокая. Як правіла, жыхары Лепельскага, Чашніцкага і Ушацкага раёнаў плацяць падаткі своечасова. Плацежная запазычанасць ёсць толькі ў трох суб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Чашніцкага раёна. Аднак мы вядзём з імі планамерную работу, і запазычанасць не расце, а паступова выплачваецца.
Немалаважным з’яўляецца і той факт, што ў сваёй рабоце мы выкарыстоўваем прэвентыўную форму кантролю. Гэта значыць, мы не складаем акты праверак, не кантралюем работу прадпрыемстваў і арганізацый, а прапануем прадаставіць нам неабходныя звесткі добраахвотна. Выкарыстоўваем у сваёй рабоце камеральны кантроль – не спыняючы работу ўстановы, маем доступ да яе паказчыкаў. У далейшым мы паведамляем адказнай асобе прадпрыемства або арганізацыі, што ў складанні справаздачы дапушчана памылка.
Прыходзіцца мець справу і з ценявым абаротам сродкаў, калі кіраўнік суб’екта гаспадарання цалкам не паказвае свае даходы. Работу з асобамі, якія ўхіляюцца ад выплаты падаткаў, вядзём сумесна з прадстаўнікамі праваахоўных органаў.
– Мая Анатольеўна, вядома, што за высокімі працоўнымі паказчыкамі — праца людзей, якія ставяцца да сваёй справы з асаблівай адказнасцю.
– Безумоўна. Можна з упэўненасцю сказаць, што калектыў інспекцыі – гэта ініцыятыўныя, добрасумленныя, адданыя сваёй справе людзі, якія выконваюць работу на высокім узроўні. У нас працуюць як ужо даволі вопытныя работнікі, якія аддалі інспекцыі не адзін дзясятак год, так і маладыя спецыялісты, працай якіх я задаволена. На працягу года трынаццаць работнікаў інспекцыі атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Высокага прафесійнага ўзроўню дасягнула Алена Тамашэвіч, намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення кантрольнай работы, якая з нагоды 30-годдзя стварэння падатковай службы ўзнагароджана Падзякай Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
img_5855Напярэдадні свята Ганаровай граматай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці за добрасумленную працу ў падатковых органах, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у агульныя вынікі работы ўзнагароджана Кацярына Салюк, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МПЗ па Лепельскім раёне. Па­дзяка Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм уручана Алене Багінскай, начальніку ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне. Таццяна Каралевіч, намеснік начальніка ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне, узнагароджана Падзякай старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне Вольга Сабалеўская занесена на Дошку гонару МПЗ Рэспублікі Беларусь, а намеснік начальніка ўпраўлення ўліку падаткаў Валянціна Нур’ева занесена на Дошку гонару Лепельскага раёна. Асаб­іста я напярэдадні 30-годдзя стварэння падатковай службы ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ганаровыя граматы райвыканкама напярэдадні свята атрымалі галоўныя дзяржаўныя падатковыя інспектары ўпраўлення кантрольнай работы Марына Шушкевіч і Дар’я Плют. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагаро­джаны начальнік упраўлення ўліку падаткаў Алена Цімафеева і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела камеральных праверак Таццяна Шаршнёва. Імёны доб­расумленных работнікаў інспекцыі можна пералічваць яшчэ доўга. Самае галоўнае тое, што разам мы робім адну важную адказную справу, якая мае вялікае значэнне для раёна.
Жадаю сённяшнім работнікам і ветэранам працы моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, стабільнасці і пос­пехаў на карысць роднага краю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.