Хлопчыкі нараджаюцца часцей

За 11 месяцаў у ЗАГСе і сельвыканкамах раёна зарэгістравана нараджэнне 163 хлопчыкаў і 149 дзяўчынак. У апошні час назіраецца рост нараджэнняў хлопчыкаў.

Па заяве маці

 Па заяве маці сёлета зарэгістравана 63 нара­джэнні дзяцей, у якіх у пасведчанні адсутнічаюць звесткі аб бацьку дзіцяці. Гэта значыць, што жанчына нарадзіла дзіця па-за шлюбам.

 Дзеці ад замежных грамадзян

 У студзені — лістападзе на Лепельшчыне аформілі дакументы на нараджэнне дзяцей 14 замежных грамадзян, у тым ліку 10 жанчын і 4 мужчыны. Сярод іх налічваецца 10 грамадзян Расійскай федэрацыі.

Сярэдні ўзрост

 Сёлета сярэдні ўзрост бацькоў, якія рэгістравалі нараджэнне дзяцей, складае: маці — 25 гадоў, бацькі — 28 гадоў.

 Алена БЕЛЬСКАЯ,

начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.