21 июня — День медицинского работника

img_5398Прыемны тэмбр голасу, спакойная, няспешная размова, цёплая ўсмешка… Нават у час размовы з Аленай Шаура няцяжка зразумець, што яе прафесія – урач. Рабоце ў медыцыне жанчына прысвяціла 23 гады, і за гэты час абраная прафесія стала для яе неад’емнай часткай жыцця. Алена Рыгораўна працуе намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце раённай паліклінікі.

Кожны працоўны дзень Алены Шаура літаральна распісаны па хвілінах. Асабліва ж напружаны распарадак работы зараз, калі вядзецца барацьба з каранавіруснай інфекцыяй. Штодзень работнікі раённай паліклінікі прымаюць неабходную інфармацыю з дзяржаўнай установы «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», перадаюць экстраныя паведамленні, наведваюць грамадзян, якія адносяцца да кантактных асоб першага ўзроўню, на доме, бяруць неабходныя аналізы… Алена Рыгораўна кантралюе работу ўрачоў-тэрапеўтаў, памочнікаў урачоў. Яе ж надзейнай памочніцай у нялёгкай рабоце стала Дар’я Пшанко – загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення раённай паліклінікі, урач кантактнай групы. Дар’я Віктараўна вядзе пільны кантроль за работай з кантактнымі асобамі другога ўзроўню.
– Вядома, што працоўных клопатаў штодзень хапае. Аднак ні з чым немагчыма параўнаць асаблівую радасць, калі чалавек пайшоў на папраўку і сустракае нас з цёплай усмешкай, – кажуць урачы.
– Няхай жа ніколі не згасае ваш аптымізм, а ў рабоце спадарожнічаюць толькі поспех, аптымізм і выдатны насрой! – шчыра жадаю медыцынскім спецыялістам напярэдадні іх прафесійнага свята.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.