Не толькі меліярацыя
Работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм працуюць не толькі на меліярацыйных сетках. Так, акрамя акультурвання пляца перад аддзяленнем “Беларусбанка” на плошчы Свабоды і ўкладкі тратуарнай пліткі па вуліцы Карла Маркса, яны зараз працуюць на будаўніцтве тратуара па Барысаўскім тракце, добраўпарадкаванні вакол новага дома па вуліцы Ялугіна. Шмат працы і на ўкладцы водаправода на Пясчанцы, па вуліцы Караленкі.


Новая тэхніка
Нядаўна прадпрыемства меліярацыйных сістэм набыло экскаватар на базе трактара МТЗ. Выраблены ён у Коханаве Талачынскага раёна. Беларуская тэхніка каштуе каля 37 мільёнаў рублёў.
Самы далёкі аб’ект
Імкнучыся зарабіць, меліяратары выязджаюць далёка за межы раёна. Самы аддалены аб’ект — у Віцебску, добраўпарадкаванне набярэжнай.
Меліяраваныя палі
Летась на пачатак года на абслугоўванні ў Лепельскім ПМС было 826 кіламетраў меліярацыйных каналаў, за год іх колькасць прырасла на чатыры. Сёлета планы больш маштабныя — на землях сельгасфіліяла “Заазер’е” асушыць і ўвесці ў эксплуатацыю не менш за 140 гектараў. Штомесяц меліяратары здаюць працаўнікам вёскі больш за 50 гектараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.