m-16Механізатара СВФ “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат” Аляксандра Антонава ведаю даўно, але прывык яго бачыць у іншай абстаноўцы: у кабіне трактара, рамонтнай майстэрні, за штурвалам корманарыхтоўчага комплексу. Таму, калі ўбачыў яго ў кампаніі дзвюх маладых прыгажунь, нават разгубіўся і, прызнаюся, крыху пазайздросціў.
Як аказалася потым, дзяўчаты — калегі Аляксандра. Праўда, не ў тым сэнсе, што таксама механізатары, а ў тым, што працуюць у СВФ “Заазер’е”. Юлія Шатко (на здымку злева) пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках працуе юрысконсультам, праз яе пільны погляд праходзяць усе дагаворы і іншыя важныя дакументы. Дзяўчына — малады спецыяліст, у сельгасарганізацыі толькі год.
Анастасія Тухта, як высветлілася, працуе ў суседнім кабінеце, яна з’яўляецца спецыялістам па кадрах. Хаця па адукацыі — эканаміст, скончыла Віцебскі політэхнічны каледж, а зараз завочна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.
Вось такое трыа — механізатар і двое спецыялістаў.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.