28 июня — День освобождения Лепеля

Сёння памятная дата ў гісторыі Лепельшчыны… У гэты дзень у 1944 годзе наш раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З кнігі «ПАМЯЦЬ»…

☝️Лепельшчына была вызвалена войскамі
1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў у ходзе праводзімых на першым этапе аперацыі «Баграціён» Віцебска-Аршанскай (23 — 28 чэрвеня), Полацкай (29 чэрвеня — 4 ліпеня) і Мінскай (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 г.) наступальных аперацый.

☝️Згодна з архіўнымі звесткамі, за гады вайны на Лепельшчыне знішчана звыш 4700 чалавек, у т. л. 1600 жанчын, 550 дзяцей, 903 чалавекі вывезены ў Германію на катаржныя работы.
Вайна пераблытала ўсе справы, думкі лепяльчан, пакалечыла тысячы жыццяў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.