В «Святлiце», что на Лепельщине, изменён режим работы

8fcfe82f-1554-4058-b77c-bfd18e298ae8Давялося пагутарыць з дырэктарам ТЦСАН Лепельскага раёна Наталляй Івановай, як цяпер працуюць спецыялісты ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту “Святліца”.
Як адзначыла Наталля Віктараўна, Прэзідэнтам Беларусі падпісаны Указ «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі». Рэжым працы работнікаў аддзялення сапраўды змяніўся — ён набыў форму вахтавага. А каб у эпідэміялагічнай сітуацыі падтрымаць і матэрыяльна заахвоціць тых людзей, якія працуюць у аддзяленні, ім будзе налічана даплата да заработнай платы.
Вахтавы метад уяўляе сабой працу на працягу двух тыдняў, не пакідаючы сцен установы. Работнікі пастаянна знаходзяцца з тымі, хто пражывае ў стацыянарных установах, аказваюць ім неабходную дапамогу. Першая змена прыступіла да працы другога мая.
Напярэдадні работнікаў пратэставалі на адсутнасць каранавіруснай інфекцыі, арганізавалі для персаналу ўмовы пражывання і харчавання, забяспечылі сродкамі індывідуальнай абароны. Улічылі ўсе, каб і работнікам, і пастаяльцам было зручна. Аддзяленне цесна ўзаемадзейнічае з раённай бальніцай і цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, каб максімальна дапамагчы людзям.
Персанал і пастаяльцы прывыкаюць працаваць і жыць па-новаму. Установу абмежавалі для наведванняў.
Для сацработнікаў дапамога і клопат пра чалавека — штодзённая руплівая праца. Яны цалкам прысвяцілі сябе высакароднай справе. Патрэба ў такіх спецыялістах цяпер прыкметна вырасла.
Мы часта сутыкаемся з прымаўкай «Сябар пазнаецца ў бядзе». Яе значэнне ярчэй раскрылася ў наш час. Не толькі блізкія людзі гатовыя прыйсці на дапамогу. Для многіх бабуль і дзядуляў сацработнікі ў гэты перыяд сталі амаль роднымі.

Наталля Храпавiцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.