Умножаем успехи района

img_6479У сваім выступленні перад работнікамі філіяла Міхаіл Леанідавіч расказаў пра асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У прыватнасці, паведаміў пра значныя дасягненні раёна ў галінах адукацыі, медыцыны, рабоце, якая вядзецца па добраўпарадкаванні і г.д. Штогод выпускнікі навучальных устаноў Лепельшчыны паказваюць высокія вынікі пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, атрымліваюць высокую колькасць балаў у час цэнтралізаванага тэсціравання. Добрых вынікаў удалося дасягнуць і сёлета. Так, выпускніца Стайскай сярэдняй школы Дана Шыць атрымала сто балаў па тэсціраванні па беларускай мове (педагог – Алена Маціеўская). Выпускніца Слабадской дзіцячы сад-сярэдняй школы Анастасія Піскунова, якая некалькі год запар была перможцай абласных, рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове, сёлета атрымала 99 балаў на тэсціраванні па беларускай мове. Не адзін год Анастасія паглыбляла свае веды ў настаўніка беларускай мовы і літаратуры Вольгі Бабаед.
У раёне дзейнічае пяць устаноў аховы здароўя з агульнай колькасцю работнікаў 1308 чалавек. За апошнія два гады для ўстаноў аховы здароўя набыты тры аўтамабілі УАЗ, апарат рэнтгена-дыягнастычны «Уніэксперт 3+», пяць камп’ютараў у камплекце з прынтарамі для аснашчэння рабочых месцаў урача агульнай практыкі ў сельскіх амбулаторыях, электракардыёграф, апарат ультрагукавой тэрапіі УГТ-1.3 01Ф і іншыя.
Значная ўвага ў раёне ўдзяляецца і рабоце па доб­раўпарадкаванню. Вядуцца ямачны рамонт, асфальтаванне дарожнага палатна. На тэрыторыях шматкватэрных дамоў вядзецца ўстаноўка сучасных гульнявых комплексаў.
Толькі разам, аб’яднаўшы свае намаганні, мы зробім наш раён яшчэ больш утульным, прыгожым і прывабным для гасцей. Давайце ж будзем памнажаць свае працоўныя поспехі дзеля роск­віту Лепельшчыны і ўсёй краіны! – шчыра пажадаў напрыканцы сустрэчы з працоўным калектывам філіяла Міхаіл Кісялевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.