31 января — День белорусской науки

07Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна ўстаноўлены ў 1993 годзе.
Вядучым даследчым і навуковым цэнтрам краіны з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, заснаваная ў 1928 годзе. У цяперашні час яна аб’ядноўвае высокакваліфікаваных вучоных розных спецыяльнасцей і дзясяткі навукова-даследчых, навукова-вытворчых, канструктарскіх і ўкараняльных арганізацый.
У Нацыянальнай акадэміі навук працуе больш за 18 тысяч даследчыкаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслуговага персаналу, сярод якіх нямала дактароў, кандыдатаў навук.
За апошні час у навуковай галіне рэспублікі быў праведзены шэраг рэформ, галоўная ідэя якіх – стварэнне з боку навукі так званай паралельнай эканомікі.
У сваё прафесійнае свята беларускія вучоныя, дзеячы навукі, супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў і ўсе, хто звязаны з навуковай дзейнасцю, атрымаюць віншаванні ад прадстаўнікоў улады, сяброў і калег.
Падрыхтавала Святлана ВАЗНЯК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.