Работа тракториста Петра Яско

img_9586Пётр Яско працуе механізатарам у КУВСГП «Лепельскае» з 1995 года. У час свята працаўнікоў вёскі ў лістападзе мінулага года ён быў адзначаны ў якасці перадавіка на корманарыхтоўчых работах, сена напрасаваў больш за ўсіх.
Сена, магчыма, – больш пажыўны корм, чым сянаж ці сілас, але і клопатаў па яго нарыхтоўцы патрабуецца больш. Скошаную на сянаж траву дастаткова толькі на працягу некалькіх гадзін падвяліць, а затым яе можна драбніць і закладваць у траншэю. Для сена ж траву трэба падсушваць 3 дні. І не факт, што на працягу гэтых дзён будзе стаяць сухое, сонечнае надвор’е. Таму вельмі важна адразу ж, па меры высушвання прасаваць сена ў рулоны, каб яно не патрапіла пад дождж. Вось тут вельмі патрэбна праца Пятра Іванавіча.
Восенню ж самая галоўная праца трактарыста – ворыва глебы. Абы толькі паліва ў гаспадарцы было – за механізатарамі затрымкі не будзе. На вялікіх трактарах Васіль Казіцкі і Фёдар Аўсянік заворвалі вялікія плошчы, а маленькія палеткі ды вуглы, дзе вялікім трактарам цяжка разварочвацца, апрацоўваў на сваім МТЗ-82 Пётр Яско.
Зараз жа ў Пятра Іванавіча больш спакойны сезон. Можна знайсці час для рамонту тэхнікі, наладкі для наступнага земляробчага сезона.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.