Найлепшы адпачынак

Адпачынак на Лепельшчыне не страчвае сваёй папулярнасці сярод жыхароў Беларусі і жыхароў блізкага замежжа. У перыяд з першага мая па дзявятага жніўня бягучага года ў Лепельскім ваенным санаторыі выдатна адпачылі і палепшылі сваё здароўе дзве тысячы 289 чалавек, з іх 50 працэнтаў  — жыхары Беларусі, другая палова — нашы суседзі з Расіі. У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына” штогод адпачываюць каля сямі тысяч чалавек.

 Новае абсталяванне

Для якаснага і дэталёвага абследавання хворых ва ўстанове аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” набываецца новае абсталяванне.

Не так даўно былі набыты дзве эндаскапічныя відэастойкі, выкарыстанне якіх дапамагае ў больш дакладнай пастаноўцы дыягназу.

 58 малышоў

Лета стала ўраджайным і для работнікаў радзільнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”. У чэрвені тут з’явіліся на свет 33 малышы, у ліпені — 21, а на працягу жніўня — чацвёра. У апошнім месяцы лета ў ад­дзяленні запланавана яшчэ больш за дваццаць родаў.

 Прыцягваюць турыстаў

У дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Лепельскі лясгас” значная ўвага надаецца развіццю турыстычнага бізнэсу, вядзенню паляўнічай гаспадаркі. Турысты з задавальненнем праводзяць вольны час у до­міку паляўнічага на жыва­пісным узбярэжжы возера Доўгае, што на тэрыторыі Заазерскага лясніцтва. У маі тут адпачылі 66 чалавек, з іх васьмёра масквічоў, у чэрвені — 55, ліпені — 87. Колькасць турыстаў за жнівень складзе 31 чалавек. Турыстычныя паслугі з пачатку мая па сённяшні дзень прынеслі лясгасу даход у суме 73 мільёны 808 тысяч рублёў. Даход ад вядзення паляўнічай дзейнасці за чэрвень і ліпень склаў 64,6 мільёна рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.