Будзе філіял аптэкі

 Сапраўдным падарункам для жыхароў мікрараёна гімназіі імя І. Ерашова стала адкрыццё магазіна “Родны кут”, дзе прадстаўлены вялікі асартымент тавараў. Для зручнасці пакупнікоў у будынку магазіна ў канцы верасня плануецца адкрыць філіял цэнтральнай раённай аптэкі з шырокім выбарам медпрэпаратаў, сродкаў гігіены і г.д.

 Салодкі пачастунак

 Марожанаму вытворчасці ААТ “Лепельскі МКК” аддаюць перавагу не толькі пакупнікі нашага раёна, а і многіх гарадоў Віцебскай вобласці.

Так, за чэрвень ААТ “Лепельскі МКК” было выпушчана 100 тон марожанага, столькі ж тон — за ліпень, а на працягу жніўня — 43 тоны 800 кілаграмаў смачнай прадукцыі. У чэрвені 14 тон 200 кілаграмаў марожанага паступіла ў мага­зіны Лепельскага райспажыўтаварыства, пяць тон 540 кілаграмаў — у магазіны фірменнага гандлю і чатыры тоны 300 кілаграмаў — у камерцыйныя гандлёвыя кропкі горада. У ліпені ў гандлёвыя прадпрыемствы Лепельскага райспажыўтаварыства паступіла каля васьмі тон, тры тоны 830 кілаграмаў — у магазіны фірменнага гандлю і адна тона 700 кілаграмаў — у камерцыйныя гандлёвыя прадпрыемствы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.