Прайшлі курс лячэння

 У дзіцячай абласной бальніцы медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарата створаны належныя ўмовы для лячэння артапедычных захворванняў. У чэрвені тут прайшлі неабходны курс лячэння 38 дзяцей, у ліпені — 69, а на працягу жніўня — 50.

20 тон ласункаў

 Кандытарская прадукцыя — тарты, пячэнне, піражкі, бісквіт і пернікі, што выпускаюцца ў філіяле РУВП “Віцебскхлебпрам” “Лепельскі хлебазавод” — заўсёды карысталася попытам сярод пакупнікоў.

У маі ў гандлёвыя прадпрыемствы нашага раёна хлебазавод паставіў пяць тон кандытарскіх вырабаў, у чэрвені — пяць тон, у ліпені — шэсць, а на працягу жніўня — больш за чатыры тоны кандытарскай прадукцыі.

 Тэрміновая дапамога

 Другі год у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе ­аддзяленне тэрміновай сацыяльнай дапамогі, работнікі якога сталі незаменнымі памочнікамі для адзінокіх пажылых людзей, а таксама тых, якія адзінока пражываюць. На працягу чэрвеня, ліпеня і жніўня была аказана дапамога 86 пенсіянерам ва ўзросце больш за 60 год. Самыя запатрабаваныя паслугі — касьба травы мотакасой, колка, распілоўка і ўкладка дроў, малярныя работы, выкопванне бульбы, а ў перыяд вясны — ускопванне глебы. У аддзяленні прадугледжаны таксама паслугі чатырох сядзелак, транспартная дастаўка. Даход ад разавых паслуг аддзялення за чэрвень, ліпень і жнівень склаў пяць мільёнаў 513 тысяч рублёў, за работу сядзелак — два мільёны 874 тысячы, а за транспартныя паслугі — адзін мільён рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.