Стацыянарныя тэлефоны не здаюць пазіцыі

 На Лепельшчыне зараз карыстаюцца тэлефоннай сувяззю праз правадныя лініі 15349 абанентаў. Толькі за першае паўгоддзе спецыялістамі раённага вузла электрычнай сувязі было падключана 130 новых тэлефонных апаратаў.

Расце цікавасць да інтэрнэта

 Высакахуткасным інтэрнэтам з дапамогай правадной тэлефоннай сеткі зараз карыстаюцца ў нашым горадзе і раёне 6,5 тысячы чалавек. Толькі з пачатку бягучага года колькасць інтэрнэтчыкаў вырасла больш як на 700.

Інтэрактыўная “Зала”

 Эфірнае тэлебачанне заменіцца лічбавым. У большасці жыхароў горада і раёна ўжо цяпер маецца альтэрнатыва: яны могуць у любы момант падключыцца да якаснага лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання “Зала” з яго дзясяткамі тэлеканалаў. Па заяўцы гэта зробяць спецыялісты раённага вузла электрычнай сувязі ўсім тым, у каго ўстаноўлены дома або ў кватэры стацыянарны тэлефонны апатат. За пэўную штомесячную плату такім чынам ужо глядзяць тэлеперадачы 4700 абанентаў Лепельшчыны, у тым ліку 540 чалавек упершыню падключылі­ся да інтэрактыўнага тэлебачання “Зала” ў сту­дзені — ліпені бягучага года.

Даналічана… 584 мільёны

 Па выніках кантрольнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Лепельскім раёне толькі за студзень — чэрвень 2013 года даналічана ў бюджэт па дзеючых суб’ектах гаспадарання 584 млн рублёў, у тым ліку штрафаў — 139,9 млн рублёў.

За 17 сотак — 25 мільёнаў

 Сёлета адбыўся аўкцыён па продажы зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома ў вёсцы Бор Каменскага сельсавета. Плошча — каля 17 сотак. У аўкцыёне прынялі ўдзел тры жыхары нашай краіны. Уладальнікам участка стаў мінчанін, які заплаціў за яго 25 млн рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.