Дысцыплінаваныя плацельшчыкі

У Баброўскім сельсавеце налічваецца больш за 400 плацельшчыкаў падаткаў на нерухомасць і за карыстанне зямельнымі ўчасткамі. На сёння 70 з іх цалкам разлічыліся з дзяржавай. Радуе, што з мінулага году ніхто не застаўся даўжніком.

Парадак на могілках

Сіламі работнікаў ЛКУВП ЖКГ “Лепель” наведзены парадак на могілках аграгарадка Стаі і вёскі Гарадзец. Спілаваны не толькі дрэвы, якія раслі на ўскраінах могілак, а і ў цэнтры. Завяршаюцца работы па вывазе галля, дроў.

Вёска папрыгажэла

 Больш за 800 метраў агароджы пастаўлена сёлета ўздоўж цэнтральнай вуліцы ў Юркоўшчыне. Акрамя гэтага, былі спілаваны некалькі састарэлых пладовых дрэў, абкошаны апусцелыя землі. Усе работы праводзіліся ў чэрвені — ліпені за кошт сродкаў бюджэту Стайскага сельвыканкама.

Вы шуміце, алеі…

У Стаях пасаджаны алеі з 24 дрэўцаў на вуліцах Школьная і Лепельская. Пасадачны матэрыял — саджанцы бярозак, клёнаў, ліп — выдзеліла Заазерскае лясніцтва ДЛГУ “Лепельскі лясгас”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.