Зроблена дарожка

Летась быў адрамантаваны мемарыяльны помнік у вёсцы Кветча, устаноўлены дзеля ўвекавечання памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны мясцовых жыхароў, а сёлета на падыходах да яго абуладкавана дарожка, якая выкладзена прыгожай пліткай. Работы выканала камунальнае рамонтна-будаўнічае прад­прыемства “Будаўнік”.

Будуецца калодзеж

На вуліцы Партызанскай у Домжарыцах узводзіцца новы грамадскі калодзеж, які дазволіць забяспечыць вадой жыхароў навакольных дамоў. На месца ўзвядзення калодзежа ўжо дастаўлены жалезабетонныя кольцы, выконваюцца неабходныя будаўнічыя работы.

Рамантуюцца дарогі

ДРБУ-202 падтрымлівае ў належным стане ўнутрыгаспадарчыя дарогі, якія праходзяць на тэрыторыі сельсавета. Толькі ў бягучым годзе падсыпаны гравіем, абуладкаваны з’езд у вёсцы Рожна, аўтагрэйдарам разраўнавана праезная частка дарогі паміж вёскамі Пераходцы і Саўскі Бор.

М. АЗЁРНЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.