Друзья-«афганцы»

На аматарскім фотаздымку выпускнікі Слабадской сярэдняй школы Генадзь Закрэўскі, Васіль Вашкевіч і Віктар Пшонка. Сустрэча хлопцаў адбылася ў роднай школе ўвесну 1988 года, куды яны завіталі па запрэшэнню настаўнікаў. Незадоўга да той сустрэчы, не па сезоне загарэлы,  з войска вярнуўся ВасільВашкевіч. Большая частка службы якога, як і яго таварышаў, прайшла ў замежнай камандзіроўцы ў Афганістане, дзе яны выконвалі інтэрнацыянальны абавязак.

Васіль Вашкевіч і Віктар Пшонка — аднавяскоўцы, нарадзіліся ў невялікай вёсцы Вілы. З розніцай у паўгода былі прызваныя на тэрміновую службу ў 103-ю Віцебскую паветрана-дэсантную дывізію. У Афганістане большую частку службы Віктар правёў на горнай заставе ў наваколлях афганскай сталіцы, горада Кабул. Васіль па горных дарогах, якія на кожным таілі ў сабе небяспеку, з’ездзіў амаль увесь Афганістан.

Гена Закрэўскі — закадычны сабра і аднакласнік Віктара Пшонкі, родам са Слабады.  З другога курса Лепельскага гідраміліярацыйнага тэхнікума, восенню 1985 года, Віктара і Генадзя, які і ў тэхнікуме заставаліся лепшымі сябрамі, прызвалі ў войска. Гену, які марыў трапіць разам з сябрам у “дэсант”, адабралі для службы ў пагранічныя войскі. Пасля “вучэбкі” служыў на горнай заставе Лянгар, на мяжы з Афганістанам. У складзе мотаманеўровай групы неаднаразова даводзілася бываць “за рэчкай”.

Валерый Тухта

На здымку: злева направа Генадзь Закрэўскі, Васіль Вашкевіч, Віктар Пшонка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.