Пяціразовая чэмпіёнка Беларусі па дзюдо жыве ў Лепелі

98 Дарэчы, летась давялося пабачыць, як Сняжана Спірыдонава ў спартыўнай зале ПМК-75 упэўнена змагалася за перамогу ў першынстве працоўнага калектыву па настольным тэнісе. У выніку заслужана ўвайшла ў лік прызёраў.
— Сняжана Міхайлаўна стала прызёрам і раённых спаборніцтваў па тэнісе, — адзначыў дырэктар ДКУБП “Лепельская ПМК-75” Яўген Дзівін. — Прытым яе спартыўныя памкненні вельмі разнастайныя. Яна з’яўляецца пяціразовай чэмпіёнкай Беларусі па дзюдо, шматразовай чэм­піёнкай Віцебскай вобласці па гэтым жа відзе спорту. Нават выступала ў складзе зборнай каманды вобласці па баскетболе, паспяхова абараняла спартыўны гонар Віцебшчыны ў гэтым відзе спорту.
Брыгада тынкоўшчыц, у якой працуе Сняжана Спірыдонава, выконвае нормы выпрацоўкі на 105 — 110 працэнтаў. Сняжана Міхайлаўна пастаянна працуе над павышэннем свайго прафесійнага майстэрства, асвоіла малярную справу.
Мікалай
ГАРБАЧОЎ.
На здымку: Сняжана Спірыдонава.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.