А дорога серою лентою вьется…

Леанід Салодкін (на фотаздымку) кожны дзень, акрамя выхадных і святаў, ажыццяўляе рэйсы па г.Лепелі Пачынае з вакзала, затым едзе на возера Святое, да крамы “Юбілейная”, на старую базарную плошчу, плошчу Свабоды. Затым праязджае ля крамы “Ганна”, гімназіі імя І.Ерашова, магазіна “Прадукты” па вуліцы Савецкая і, нарэшце, па вуліцах Інтэрнацыянальная, Чуйкова зноў на вакзал. За дзень Леанід выконвае па 12 рэйсаў. Пры гэтым неабходна абавязкова выконваць расклад руху, бо ў адваротным выпадку дзясяткі людзей не паспеюць на працу, вучні — у школу, а хворыя — на прыём да доктара.

У філіял АТП-14 ААТ “Віцебскаблаўтатранс” Леанід Аляксеевіч прыйшоў 8 год таму. Пачынаў з прыгарадных рэйсаў, затым разам са слесарам Аляксандрам Вялічкам рамантаваў аўтобус, які з-за значнай паломкі некалькі месяцаў знаходзіўся на рамбазе. І вось зараз Леанід Аляксеевіч працуе ў межах горада. Рабочы дзень вадзіцеля аўтобуса пачынаецца а 6-й гадзіне раніцы, калі, прыбыўшы на працу, трэба агледзець тэхніку, аформіць дакументы. У 6.20 — выезд на аўтазаправачную станцыю, а ў 6.50 — першы рэйс. У парк аўтобус вяртаецца каля 19.20.

— Прывык, — адказвае Леанід Аляксеевіч на пытанне аб складаных умовах, — бо лёгкай працы нідзе няма.

Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.