Аб дзейнасці арганізацыі па правядзенні абавязковага страхавання

Аб дзейнасці арганізацыі па правядзенні абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб’ектаў, трымала справаздачу  дырэктар прадстаўніцтва Бел­дзяржстраху па Лепельскім раёне А. Вашкевіч. Адзначана, што летась паступілі страхавыя ўзносы ў суме 392,8 млн руб., з пачатку 2016-га — 67,7 млн.  Узровень ахопу страхаваннем склаў 82 працэнты.

На жаль, не ўсе суб’екты гаспадарання заключылі ў поўным аб’ёме дагаворы падобнага страхавання, у іх ліку філіял СВП «Пражэктар» ААТ «Віцебск­хлебпрам», ААТ «Чарэйшчына», ААТ «Лядна», дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік»  і шэраг іншых.

На пасяджэнні мясцовага органа ўлады акрэслены шляхі выпраўлення хібаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.