Абноўлена асфальтаванае пакрыццё

1471850384_2 Філіял “ДЭУ №37” РУП “Віцебскаўтадар” для ўхілення дэфармацый дарожнага палатна, шчылін і ямак у асфальтаваным пакрыцці, павышэння бяспекі руху транспартных сродкаў правёў рамонт, асфальтаванне шэрага невялікіх участкаў аўтамагістраляў Мінск — Віцебск і Лепель — Орша. Прынамсі, абноўлены асфальт на закругленні шашы Мінск — Віцебск, каля паварота на вёску Забаенне і на ўездзе ў аграгарадок Старое Лядна з боку Віцебска ды і па самым гэтым населеным пункце агульнай даўжынёй больш за паўкіламетра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.