Ацяпляльны сезон

Паводле даных РАНС, з пачатку ацяпляльнага сезона загаранняў па прычыне няспраўных печаў не зафіксавана. Разам з тым пажарным давялося выязджаць на пажар, які адбыўся па прычыне няспраўнасці электраправодкі. У вёсцы Паддуб’е згарэла прысядзібная пабудова, людзі не пацярпелі.

Восеньская спартакіяда

На базе адпачынку “Дружныя рабяты” ў вёсцы Барвін Перавоз Віцебскага раёна прайшла традыцыйная восеньская спартакіяда абласнога актыву БРСМ, у якой удзельнічалі і дзесяць прадстаўнікоў Лепельшчыны. Спаборнічалі па футболе, эстафеце, у творчых конкурсах. Лепельскі раён прадстаўлялі моладзевыя арганізацыі з ААТ “Лепельскі рамонтна-механічны завод”, аграрна-тэхнічнага каледжа, гімназіі.

Прэміі і граматы

Дзень аўтамабіліста і дарожніка годна сустрэлі ў дарожна-будаўнічым упраўленні №34, прэміравалі работнікаў. Кранаўшчык шостага разраду Міхаіл Іваноўскі, які больш за 15 гадоў аддаў свайму прадпрыемству, адзначаны Ганаровай граматай холдынга “Белаўтадар”. Ад галаўнога прадпрыемства ААТ “ДСТ-1” ганаровыя граматы, падзякі і прэміі атрымалі машыніст аўтагрэйдара Аляксандр Ханяк, вадзіцель машыны Міхаіл Дабравольскі, машыніст змешвальніка асфальтабетону Юрый Вершалоўскі і бухгалтар Галіна Шнаркевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.