Ад зварачнай іскры факелам заняўся легкавік лепяльчаніна

image23806 У гаражы на вуліцы імя Карла Маркса гаспадар рамантаваў свой легкавы аўтамабіль “Нісан”, праводзіў зварачныя работы. Ад выпадковай іскры загарэлася абіўка ўнутры салона. Яна знаходзілася ў цяжкадасяжным месцы, таму не ўдалося затушыць ні з дапамогай вогнетушыцеля, ні вадой. Калі на выклік праз пяць хвілін прыбыла пажарная каманда, легкавік дагараў. Аўтамашына рамонту і аднаўленню не падлягае.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.