Адрамантаваць лепельскі ЦКРНіА дапамаглі воіны

Сёлета некалькі разоў прадстаўнікі заслонаўскай вайсковай часці 71327 наведваліся ў цэнтр, вывучалі патрэбы выхаванцаў. Вайскоўцы закупілі развіццёвыя цацкі, спартыўны інвентар і падарылі дзецям.

Прыемным атрымаўся падарунак да дня абароны дзяцей. А пазней у цэнтр была паслана група ваеннаслужачых, каб аказаць дапамогу па рамонце. Воіны адбівалі старую плітку, фарбавалі фундамент і бардзюры,  дапамагалі выносіць мэблю і г.д. Мужчынскія рукі аказаліся вельмі дарэчы.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.