Адрасная сацыяльная дапамога

Аддзяленне па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна” займаецца дзяржаўнай падтрымкай грамадзян, у якіх узнікла вострая неабходнасць у грашах на першачарговыя жыццёвыя патрэбы. Усяго за дзевяць месяцаў 2016 года дзяржаўная адрасная дапамога прадастаўлена 1140 грамадзянам на агульную суму 194 тысячы 280 рублёў. Каб даведацца больш падрабязна аб відах прадастаўляемай дзяржаўнай адраснай сацыяльнай падтрымкі, сустрэўся з загадчыцай аддзялення гэтай установы Таццянай Міснік.
— Штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам) пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэй за найбольшую велічыню бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, — паведаміла Таццяна Міхайлаўна. — Сёлета такая фінансавая падтрымка ўжо аказана 286 грамадзянам.
— Калі выдаецца аднаразовая дапамога?
— Такая дзяржаўная фінансавая падтрымка выдзяляецца сем’ям (грамадзянам), якія па аб’ектыўных прычынах аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пацверджанай дакументальна, што парушыла нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 150 працэнтаў велічыні бюджэту пражытковага мінімуму — 263 рублі 25 капеек.
Пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй разумеюцца аб’ектыўныя абставіны, складаныя для самастойнага вырашэння. За дзевяць месяцаў такую дзяржаўную сацыяльную дапамогу атрымалі больш за 470 чалавек.
Сацыяльная дапамога для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў выдзяляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя, інвалідам першай групы (акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў) на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбе ў падгузніках, а таксама дакументаў, якія пацвярджаюць расходы на іх набыццё. У студзені — верасні сацыяльная падтрымка для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў была выдзелена 269 жыхарам горада і раёна.
— Каму прадастаўляецца дзяржаўная фінансавая дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі?
— Дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, якія не прызнаны інвалідамі, але па медыцынскіх паказчыках ім патрабуюцца такія сродкі, а таксама інваліды трэцяй групы (акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў). Дадзеная сацыяльная падтрымка выдзяляецца ў наяўнай і безнаяўнай грашовай форме і роўная кошту тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.
— У якіх выпадках дзеці першых двух гадоў жыцця забяспечваюцца прадуктамі харчавання?
— Такая дзяржаўная дапамога прадастаўляецца сем’ям, якія маюць па аб’ектыўных прычынах сярэднедушавы даход ніжэй за бюджэт пражытковага мінімуму — 175 рублёў 50 капеек. Сем’ям пры нараджэнні двойні або больш дзяцей такая падтрымка прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу.
Гутарыў Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.