Акция «Наш животновод» прошла на Лепельщине

avmbkjjtzqgАкцыю “Наш жывёлавод” працягвае праводзіць раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграрна-прамысловага комплексу. Яе мэта — уславіць чалавека працы, які шчыруе на фермах, цялятніках, сіласных траншэях.
Віншаванне не выглядае выпадковым, калі браць пад увагу той факт, што асноўнай крыніцай даходаў сельгасарганізацый раёна ўжо некалькі гадоў устойліва з’яўляецца прадукцыя жывёлагадоўлі — малако і мяса.
— Мы не маем вялікіх грошай, каб уручаць значныя прэміі, рабіць вельмі каштоўныя падарункі, — кажа старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Марціновіч, — і ўсё ж такі па меры сіл і сродкаў стараемся не пакідаць рабочых фермаў і комплексаў без увагі.
Тарты, пячэнне, чай, кава — заўсёдны набор. Госці прыбываюць звычайна ў сярэдзіне дня, незадоўга да пачатку абедняй дойкі. На фермах абсталяваны пакоі адпачынку, туды і запрашаюць. Сяргей Марціновіч прыгадвае:
— Як правіла, вяскоўцаў найперш цікавяць надзённыя пытанні: расцэнкі за працу, заработная плата, своечасовасць яе выдачы. Бядуюць людзі, што моладзь у сваёй пераважнай большасці не жадае працягваць працоўныя традыцыі старэйшага пакалення, выбірае іншыя, гарадскія прафесіі.
За час правядзення акцыі райкам прафсаюза паставіў перад сабой мэту наведаць усе жывёлагадоўчыя аб’екты Лепельшчыны.
В. БАЗЫЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.