Аматары пакатацца

Паводле статыстыкі, адным з найчасцейшых месцаў крадзяжоў веласіпедаў з’яўляецца пад’езд. Напрыклад, менавіта адтуль быў скрадзены ровар, які належаў лепяльчанцы, прадаўцу райспажыўтаварыства. Урон ацэнены на 4,3 мільёна рублёў, узбуджана крымінальная справа.
У другім выпадку уладальнікам веласіпеда пашанцавала больш. Іх жалезны конь, украдзены таксама, дарэчы, з пад’езда шматкватэрнага дома ў Бароўцы, знойдзены і вернуты. Злодзеямі аказаліся непаўнагадовыя жыхары адной з вёсак раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.