Аналагавае тэлебачанне на Лепельшчыне саступае месца лічбаваму

kak_vibrat_televisor115 красавіка 2015 года спыніцца трансляцыя перадач аналагавага тэлебачання. Кожны тэлеглядач у самы бліжэйшы час павінен вызначыцца — падключыцца да прагляду тэлеканалаў лічбавага эфірнага тэлебачання Zala або скарыстацца магчымасцямі тэлефоннай правадной сеткі і глядзець прыкладна такую ж колькасць тэлеканалаў інтэрактаўнага лічбавага тэлебачання Zala. Праўда, у першым выпадку неабходна набыць сучасную дэцыметровую антэну і спецыяльны цюнер-прыстаўку. Прытым апошні прыбор можна купіць у спецыялізаванай гандлёвай сетцы або ўзяць у арэнду ў раённым вузле электрычнай сувязі. Дарэчы, паслугай сувязістаў ужо скарысталіся 389 жыхароў Лепельшчыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.