Авария произошла на трассе Минск — Витебск

img_2156 Аварыя адбылася на трасе Мінск — Віцебск непадалёк ад вёскі Старое Лядна. З боку Мінска ехаў грузавы аўтамабіль “Рэно” з прычэпам. Насустрач яму рухаўся легкавы “Форд Гэлаксі”. Паводле адной з папярэдніх версій падзеі развіваліся наступным чынам. Перад сутыкненнем вадзіцель легкавіка ўзяўся за мабільны тэлефон, стаў там штосьці шукаць. У гэтым месцы дарога робіць плаўны паварот управа, кіроўца не заўважыў, як выехаў на паласу сустрэчнага руху, проста пад колы грузавіка.
img_2158 Хоць ў апошні момант і спрабавалі адрэагаваць, але ўдару пазбегнуць не змаглі. Сутыкненне было настолькі моцным, што вадзіцеля з “Форда” давялося вызваляць з дапамогай спецінструмента. У далейшым ён з траўмамі быў дастаўлены ў раённую бальніцу.
У “Рэно” ад удару было прабіта левае пярэдняе кола. Машыну сходу пацягнула ўлева, на паласу сустрэчнага руху. На шчасце, там на той момант больш транспарту не было. Прамінуўшы асфальт і абочыну, грузавая машына з прычэпам спынілася пад адхонам. На шчасце, яна не лягла на бок. Пасля непрацяглага рамонту тэхніка можа далей эксплуатавацца. Чаго ніяк не скажаш пра “Форд”.
Васіль МАТЫРКА.
На здымках: грузавая машына з прычэпам у кювеце.
Фота аўтара.

One thought on “Авария произошла на трассе Минск — Витебск

  • 19.02.2022 в 11:41 дп
    Permalink

    Добры дзень вам і вашай сям’і. Я генеральны дырэктар кампаніі воблачных фінансавых рашэнняў. Мы даем пазыку пад працэнтную стаўку 3% на максімальны тэрмін ад 1 да 15 гадоў для вяртання. Калі вы зацікаўлены, калі ласка, звяжыцеся са мной па гэтай электроннай пошце: vystarcreditunionbank@fastservice.com

    Вы таксама можаце звязацца з намі па Whats-app: +55 11 97763-9143

    Містэр Шон Раян
    Электронная пошта: seanryaninvest993@gmail.com
    Электронная пошта банка: vystarcreditunionbank@fastservice.com
    WhatsApp: +55 11 97763-9143

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.