Ахова працы

На прадпрыемствах і ў арганізацыях створана восем куткоў па ахове працы, палепшаны ўмовы працы на 47 працоўных месцах, уведзены ў эксплуатацыю 20 санітарна-бытавых памяшканняў — душавых пакояў, умывальнікаў, месцаў для прыёму ежы, для прасушкі спецвопраткі, гардэробных і г.д. Суб’ектамі гаспадарання раёна зрасходавана на пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасці 21,8 мільярда рублёў. На паляпшэнне ўмоў працы, ліквідацыю ўздзеяння шкодных і небяспечных фактараў, правядзенне месячнікаў бяспекі — 4,5 мільярда рублёў.

КОМПЛЕКСНАЯ  ПРАГРАМА

У 2013 — 2015 гадах у Лепелі будзе выкананы комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні ў адпаведнасць з нормамі безбар’ернага асяроддзя вулічна-дарожнай сеткі па трох “дарожных петлях” у цэнтры горада і прыпынкаў грамадскага транспарту па аўтобусным маршруце №5, забеспячэнні сходняў на тратуарах, пераносе з тратуараў апораў ліній электраперадач. Зараз ужо 161 ¬аб’ект абсталяваны элементамі безбар’ернага асяроддзя — пандусамі, спецыяльнымі кнопкамі. У пад’ездах, дзе жывуць інваліды па зроку, пафарбаваны ў яркія колеры першая і апошняя прыступкі на лесвічных пляцоўках.

ПАСЛЯ  РЭКАНСТРУКЦЫІ

Першых гасцей, школьнікаў з Полацкага раёна, сустрэў абноўлены музей прыроды ДПУ “Бярэзінскі біясферны запаведнік”. Юныя наведвальнікі з цікавасцю пазнаёміліся з новымі экспанатамі, даведаліся аб розных прадстаўніках фаўны, што жывуць у дзікай прыродзе запаведніка. Урачыстае адкрыццё музея запланавана на студзень гэтага года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.