Бароўскія “крохі” пакрысе прывыкаюць да дзіцячага сада

Да ўсяго трэба прывыкнуць, тым болей дзіцяці, для якога змена абстаноўкі – амаль заўсёды стрэс.
Вось ужо пяць гадоў на базе дзіцячага сада ў Бароўцы працуе адаптацыйная група “Кроха”. Штогод яна пачынае дзейнічаць у красавіку-маі. Наведваюць групу ад васьмі да дванаццаці дзяцей, з якімі займаюцца кіраўнікі фізвыхавання і музыкі, выхавальнікі, настаўнік-дэфектолаг і педагог-псіхолаг. Акцэнт робіцца на адаптацыі маленькіх дзетак да дзіцячага сада. Праводзяцца анкетаванні, кансультацыі з бацькамі і г.д. Паслугу аказвае дзіцячы садoк на платнай аснове.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.