Баскетбольны турнір на прызы Ігара Салаўёва адбыўся…

Изображение 008Чарговы, шаснаццаты па ліку, баскетбольны турнір на прызы Ігара Салаўёва, нашага земляка, трагічна загінулага воіна-інтэрнацыяналіста, адбыўся ў ДУА ”Сярэдняя школа №3”. Прынялі ўдзел восем каманд раёна. Падказкі трэнераў, тайм-аўты, дакладныя кідкі і крыўдныя хібы. За акіянам існуе спецыяльны баскетбольны тэрмін сакавіцкае “шаленства”, які мае на ўвазе бескампрамісную і ўпартую барацьбу ў рашаючых гульнях. Пасля таго “шаленства” ў стыкавыя матчы выйшлі каманды ДУА ”Сярэдняя школа №1”, ДУА “Заслонаўская сярэдняя школа”, ДУА “Гімназія імя І. М. Ерашова”, ДУА ”Сярэдняя школа №3”.
У выніку першае месца заняла каманда СШ №3, другое – гімназія, трэцяе месца засталося за Заслонаўскай СШ.
— Мы ўручым спецыяльны прыз ”За волю да перамогі” імя А. Шэйнэрмана,
заснавальніка турніра. Ён дастанецца камандзе першай школы, якая заняла чацвёртае месца. Спорт згуртоўвае старэйшае і малодшае пакаленні. Няхай яны ваююць толькі на спартыўных пляцоўках, – падзяліўся Сяргей Крывель, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.
Яўген МУДРЫ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.