Беларусь помнит

uydwab_-gekШэраг мерапрыемстваў быў праведзены ў СШ №1 да 75-годдзя вызвалення Беларусі і нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У межах рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае” праводзіліся класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя падзеям мінулых гадоў, “Урокі мужнасці”. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Не меркне летапіс перамогі”, “Пасланне ветэрану”, “Тваё пісьмо ў 1945-ы”. Праводзіліся акцыі “Ветэран жыве побач”, “Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем” і аперацыя “Абеліск”. Аформілі інфармацыйны стэнд “75 гадоў з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Прайшла дэкада “Подзвігу жыць у стагоддзях”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.