Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”, праводзіць конкурс дзіцячых работ “У краіне міфаў”

34mova__geta_dusha_naroda_ibigБеларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”, раённы аддзел адукацыі спорту і турызму і Бярэзінскі біясферны запаведнік праводзіць конкурс дзіцячых работ “У краіне міфаў” у межах ініцыятывы “Экатурызм у Бярэзінскім”. На конкурс дасылалі малюнкі, вырабы з пластыліну і г.д. Усяго паступіла каля сотні работ. Напрыклад, васьмікласніца Матырынскай школы Дар’я Патоцкая даслала на конкурс “Жар-птушку”. Малюнак выкананы каляровымі алоўкамі ў гладкай тэхніцы моцнага націску.
Вынікі пакуль падводзяцца. Будуць названы шэсць пераможцаў, якіх чакаюць граматы і падарункі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.