Бессмертный полк Лепельщины

bessmertnyj-polk-v-novopolocke-1_-800x44573 гады мінула пасля Вялікай Айчыннай вайны, якая пакінула свой след у гісторыі кожнай беларускай сям’і. У чарговы раз мы чакаем набліжэнне Дня Перамогі — кранальнай і памятнай даты для кожнага з нас. Спадчыннікі Вялікай Перамогі, мы ганарымся бессмяротным подзвігам нашых дзядоў і прадзедаў, якія падарылі нам мір і свабоду. Запрашаем усіх жадаючых ушанаваць памяць землякоў і прыняць удзел у раённай акцыі «Бессмяротны полк Лепельшчыны».
Просім удзельнікаў акцыі вырабіць транспарант (з кардона, ДВП, фанеры, пластыка або іншага падручнага матэрыялу) з фатаграфіяй салдата Вялікай Айчыннай вайны — сваяка або земляка. Фатаграфія (жаданы памер — па магчымасці не менш за фармат А4) можа быць раздрукавана на прынтары. Пад здымкам просьба размясціць даныя салдата (прозвішча, імя і імя па бацьку, гады яго жыцця, званне, род войскаў — па магчымасці). Калі фатаграфія не захавалася, на транспаранце можна проста ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя воіна.
Праходжанне калоны «Бессмяротны полк Лепельшчыны» — 9 мая 2018 г. У выпадку абставінаў, якія не дазваляюць камусьці асабіста прыняць удзел у праходжанні калоны, транспаранты можна перадаць у РДК да 3 мая.
Аб месцы і часу пастраення калоны, а таксама па іншых пытаннях вас праінфармуюць па тэл.: 4-18-90, 4-11-06, 6-39-60.
Захаваем светлую памяць аб героях вайны!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.