Без признаков жизни

photo_23665 Трагічны выпадак адбыўся ў вёсцы Заслонава пятага чэрвеня. У аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі паступіў выклік. Мужчына паведаміў аб тым, што яго сужыцелька знаходзіцца ў ложку без прыкмет жыцця. Фельчарам аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі быў зафіксаваны факт смерці жанчыны.

29-гадовая Юлія Вострыкава пражывала ў кватэры ў вёсцы Заслонава разам з двума дзецьмі і сужыцелем, які перыядычна ад’язджаў на заробкі ў Расію. Жанчына злоўжывала спіртнымі напоямі, вяла асацыяльны лад жыцця і на заўвагі бацькоў, сужыцеля змяніць свае паводзіны не рэагавала.

Прычына смерці жанчыны ўстанаўліваецца. Лепельскім раённым аддзелам Следчага камітэта па факце здарэння вядзецца праверка.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік Лепельскага

раённага аддзела

Следчага камітэта.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.