Безмерно счастливы

dsc_0010 Аліна і Кірыл Кавалёвы ў шлюбе чатыры гады. Муж родам з гарадскога пасёлка Варапаева Пастаўскага раёна, а жонка з Мазыра Гомельскай вобласці. Пасля вучобы ў БНТУ Кірыл па размеркаванні трапіў у вайсковую часць 7127, што дыслакуецца ў Заслонаве, дзе працуе камандзірам групы размініравання. Пры размове з маладой парай адчуваецца нязгаснае пачуццё кахання, узаемаразумення і павагі адзін да аднаго. Нядаўна ў сям’ю прыйшла шчаслівая навіна — нарадзіўся першынец Радзівон, які яшчэ больш аб’яднаў сваіх бацькоў.

dsc_0003 Пакуль не вызначыліся бацькі, на каго падобны сынуля, аднак характар ужо мае. Нягледзячы на такі маленькі ўзрост, патрабуе ласкі і цеплыні, якую гатовыя даваць маці і бацька кожную секунду.

Радзівон нарадзіўся вагой 3 кг 860 г і ростам 55 сантыметраў.

dsc_0004 Аліна вельмі ўдзячна медперсаналу акушэрскага  аддзялення  УАЗ “Лепельская ЦРБ” за добрыя адносіны да сваіх пацыентаў, прафесіяналізм, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу.

— У дзень нараджэння не мог знайсці сабе месца, вельмі хваляваўся, шэсць разоў тэлефанаваў у акушэрскае аддзяленне. Бязмерна быў шчаслівы, як пачуў прыемную навіну. У гэты час падыходзіў да пад’езда свайго дома, гатовы быў крычаць на ўсю моц ад шчасця.

Дома ўжо ўсё падрыхтавана для вельмі важнага жыхара, нават пасведчанне аб нараджэнні атрымаў тата перад выпіскай сына.

“Мужчына па імені Радзівон адрозніваецца ўраўнаважанасцю, самастойнасцю і выдатнай вытрымкай” — такія звесткі я знайшла ў даведніку імён.

Віншуем ад усёй душы з нараджэннем маленькага цуду і самай вялікай радасці. Хай анёл заўсёды засцерагае Радзівона, здароўя і дабрабыту сям’і, шчасця і кахання.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.