Бил лопатой, «прижигал» кочергой

kakoe-nakazanie-mogut-dat-zaНа вуліцы Пушкінскай у Лепелі жывуць сужыцелі. Даўно яны стаяць на ўліку ў міліцыі. З-за асацыяльнага ладу жыцця і злоўжывання спіртным у пары забралі на дзяржаўнае ўтрыманне дзіця.
Пры тым, што ў складанай сітуацыі ёсць віна абодвух, усё ж асабліва ўражваюць паводзіны мужчыны. Пра яго суседзі і знаёмыя распавядаюць, што і ў цвярозага характар не мёд, а як вып’е — зусім “дах зрывае”, можа ні за што на чалавека з кулакамі накінуцца, за выпадковае слова ці касы погляд.
Асабліва ў гэтай сітуацыі дастаецца жанчыне. Не праходзіла месяца, каб на іх адрас не прыязджала па выкліку дзяжурная міліцэйская машына. Біў сужыцельку талеркамі, бутэлькамі пластыкавымі і шклянымі, у сакавіку дасталася жанчыне лапатай, а нядаўна ўвогуле дастаў з печкі разагрэтую качаргу і прыпальваў.
Жанчына звярталася ў бальніцу. Там ёй аказвалі першую медыцынскую дапамогу, але ад далейшай шпіталізацыі яна адмовілася. Супраць сямейнага скандаліста ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 154 Крымінальнага кодэкса (катаванне). Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.