Боевой путь учителя Халимоненки

 В Беларуси стартовала республиканская акция ко Дню Победы за месяц до праздника.

Началась она с автопробега по местам памяти и скорби. Отправная точка — мемориал «Тростенец». Это крупнейшее на территории Беларуси место массового уничтожения людей в годы немецко-фашистской оккупации.

Мы также в рамках акции предлагаем вспомнить наших героев, которые боролись за мирное небо на Беларусью и в частности Лепельщиной.

***
Віктар Васільевіч Халімоненка  нарадзіўся ў вёсцы Халімонава Лепельскага раёна ў 1914 годзе. Да вайны скончыў Лепельскае педвучылішча.

У  раённай газеце “Калгасная праўда” ад 30 верасня 1939 года быў змешчаны артыкул Браты-танкістыпра Віктара Халімоненку і яго братоў, з якімі ён разам пайшоў служыць у Чырвоную армію: Вялікая і пачэсная справа – служба ў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Служыць працоўнаму народу, са зброяй у руках абараняць яго інтарэсы – пачэсны абавязак кожнага грамадзяніна СССР. Мы, прызыўнікі – браты, вельмі рады, што ў сёлетнім годзе нам усім чатыром давялося прыняць на сябе гэты пачэсны абавязак. Мы прызваны ў рады Рабоча-Сялянкай Чырвонай Арміі на сапраўдную вайсковую службу…

 Да прызыву мы прышлі поўнасцю падрыхтаванымі. Усе мы мелі сярэднюю асвету, трое з нас працавалі настаўнікамі, а адзін вучыўся ў педегагічным Інстытуце. Усе, як адзін, добра ведаем вінтоўку, умеем трапна стараляць, маем па чатыры абаронных званні. Усе з’яўляемся членамі ленінскага камсамола.

     ПРЫЗЫЎНІКІ-БРАТЫ

  Халімоненка Сцяпан Васільевіч, Халімоненка Віктар Васільевіч, Халімоненка Мікалай Васільевіч, Халімоненка Васіль Васільевіч.”

З успамінаў  жонкі Віктара Халімоненкі Лізаветы Усцінаўны: ”Прыслалі працаваць у Свядзіцу настаўнікам. Працаваў у малодшых класах. Перад вайной служыў у арміі ў Заходняй Беларусі. Тады нейкі закон выйшаў, каб забіраць настаўнікаў у армію. У Віктара было яшчэ трое братоў – Коля, Васіль, Сцяпан. Усе былі настаўнікамі. На вайну яны пайшлі адным экіпажам танка. З вайны не вярнуўся Сцяпан, а жонку яго забілі ў Чарнаруччы за сувязь з партызанамі. Віктар многа разоў гарэў у танку, быў не аднаразова паранены”.

ЕЛКИ ізавета Усцінаўна перадала слабадскім следапытам невялікі аркуш паперы, на якім сінімі чарніламі Віктар Халімоненка ўласнаручна апісаў свой баявы шлях 1945 года. Правапіс арыгінала захаваны.

“Боевой путь 1945 г.

С 17/1 по 2/ІІ.45 г. Нахожусь при 149 АЗП

2/ІІ направляют на пополнение в 82 див. 8 Армии. Нахожусь в 2-ом полку, 2 б-н, 4 рота, 2 взвод, 3-е отделение. По 12/ІІ т. е. по время ранения. 12/ІІ. 1945 г. подбираюсь артиллеристами с поля боя после чего через два часа приходим в расположение части не оказыв. Остаюсь по старой спец. при арт. Расчете 1-й дивизион, 154 ЛАП, 182 бригада 29 див. 6-й арт. корпус. С 12/ІІ по 15/ІІ при этом дивизионе.

15/ІІ. 45 г. в 3 часа дня получаю ренение ожог в левую часть лица, осколком в левую руку и грудь. Вечером с поля боя направляют в мед. сан. роту (слова неразборліва – заўвага аўтара) гв. див. 8-й Армии, 1-й Белорусский фронт нахожусь до 16/ІІІ.1945 г. 16/ІІІ.45 г. окончательно выздоравливаю и получаю направление в 45 мм б-ю, 27-й дивизии. Здесь и продолжаю  свою службу. 26/ІІІ.45 г. нахожусь в обороне на Одере… (неразборліва – заўвага аўтара). 16/IV начали последнее наступление на Берлин. 20 апереля получаю 3-е ранение за годы войны. Это тяжёлое. В 20 км от Берлина увожусь на самолёте в госпиталь. Прибываю в 3-х госпиталях. Польщен поподаю в Москву. Здесь на лечении — 26/VІІ.1945 г.”

Віктар Халімоненка быў  ўзнагароджаны  ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём  “За перамогу над Германіяй”. Пасля вайны вярнуўся ў Свядзіцу.  Працаваў у мясцовай школе настаўнікам. Памёр ад атрыманых на вайне раненняў у 1954 годзе. Пахаваны ў в. Свядзіца Лепельскага раёна.

Валерый Тухта

На здымку: Віктар Халімоненка падчас службы ў Чырвонай арміі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.