Более 1,2 миллиона деревьев

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Апошнім часам у размовах можна часта пачуць словы аб тым, што вельмі шмат выпілоўваецца лесу. Так, лесу выразаецца і рэалізуецца даволі многа, толькі ва ўгоддзях ДЛГУ “Лепельскі лясгас” штогод па 200-250 гектараў дзялянак. Аднак пры гэтым не звяртаецца ўвага на яшчэ адзін немалаважны накірунак працы лясгасаўцаў — лесааднаўленне. Спілаваныя дзялянкі не пустуюць доўга, як правіла, на працягу года-двух зноў засяваюцца маладым лесам.

img_1468Вось і сёлета маладымі дрэўцамі засаджана 248 гектараў. Калі ўлічыць, што паводле нарматываў на кожны гектар трэба памясціць па пяць тысяч саджанцаў, то атрымліваецца што было высаджана не менш за 1,24 мільёна маладых дрэўцаў!
Вядома, сіламі адных працаўнікоў лясгаса такі вялікі аб’ём працы адолець ніяк не ўдалося б, таму на дапамогу запрасілі ўсіх нераўнадушных да прыроды людзей. На заклік паўдзельнічаць у акцыі “Тыдзень лесу-2019” адгукнуліся супрацоўнікі прадпрыемства “Лепельрайгаз”, раённых аддзелаў Следчага камітэта і па надзвычайных сітуацыях, малочнакансервавага камбіната, прадстаўніцтваў “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”, раённай падатковай інспекцыі, навучэнцы гімназіі, сярэдняй школы №1, Старалядненскай, Заслонаўскай і Слабадской школ. Школьнікі са Слабады наводзілі парадак у навакольным лесе, навучэнцы з Заслонава, Лядна і юная лепяльчане шчыравалі ў дэндрапарку. Дарослыя ж у мінулую суботу выправіліся ажно на дальні ўскраек раёна, у масіў за вёскай Красналучка Валосавіцкага лясніцтва. У той дзень была пастаўлена задача засадзіць саджанцамі ёлкі 15 гектараў раней спілаванай дзялянкі.
Тыя, хто шчыраваў на сваіх шасці сотках, хто даглядае сад, могуць уявіць сабе аб’ём работ. Таму і не дзіўна, што леснікі сканцэнтравалі намаганні памочнікаў менавіта на такой вялікай дзялянцы.
Першыя работнікі былі на месцы яшчэ а сёмай гадзіне раніцы. Трэба было зрабіць апошнюю разметку, падвезці саджанцы, размеркаваць хто дзе будзе працаваць, праверыць інвентар. Валанцёры сталі прыбываць пасля васьмі гадзін.
Галоўны інструмент у пасадцы лесу — меч Колесава. Удзельнікі мерапрыемства разбіліся на пары: мужчыны ўзяліся мячамі набіваць лункі, а жанчыны сталі ў іх змяшчаць саджанцы.
Адразу ўзніклі і значныя цяжкасці, глеба аказалася вельмі цяжкай для высаджвання. Хаця, па ўсіх прыкметах, там калісьці было поле, аднак вельмі даўно. З таго часу зямлі нарадзіла на паверхні, вельмі шмат камянёў, якія часта не давалі мячам праходзіць у глебу. Іскры высякаліся раз-пораз, на метале ўтваліся зазубрыны, лёзы гнуліся.
— Што на дзялянцы высаджвалася?—спытаў у намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандра Клундука.
— Елка еўрапейская. Гэтае дрэва прывычнае да прыродна-кліматычных умоў Лепельшчыны. Калі не нанясуць урон дзікія жывёлы, елкі вырастуць і набяруць сілу даволі хутка. Глеба ў тых мясцінах балоцістая, нізкая, якраз прыдатная для дадзенага віду дрэў.
Усяго на пасадцы лесу за Красналучкай было задзейнічана амаль 90 чалавек. Усе выдатна сябе праявілі, дзялянка засаджана цалкам. Аднак вельмі радуе яшчэ і тая акалічнасць, што побач з дарослымі завіхаліся дзеці і падлеткі. Так, разам з дырэктарам Лепельскага лясгаса Андрэем Бародзічам працаваў яго сын Мікіта, а начальніку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максіму Тарасаву дапамагала дачка Лізавета.
— Наколькі ведаю, дзённая норма для прафесіяналаў 750 саджанцаў. Я прыблізна падлічваў, мы з Лізай высадзілі каля 500, — дзяліўся ўражаннямі Максім Аляксандравіч.
На завяршэнне акцыі кіраўніцтва лясгаса асабліва старанным памочнікам уручыла сувеніры — кепкі і майкі з памятнымі надпісамі, а падлеткам — фірменныя рукзакі, ручкі і блакноты.
Васіль МАТЫРКА.
фота з архіва
ДСГУ “Лепельскі лясгас”.

One thought on “Более 1,2 миллиона деревьев

  • 28.04.2019 в 1:38 пп
    Permalink

    Я считаю, что в году надо проводите не одну неделю леса, а несколько. Одно дело посадить, хотя это самое важное, но еще надо не забывать и за уходом за лесом и о наведении там порядка, а беспорядок там устраиваем мы, посещая леса, а значит и убирать его тоже должны все мы вместе.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.