«Большое спасибо за плодотворную работу!»

img_8299Аб’ехаць і павіншаваць усе экіпажы камбайнаў, якія дасягнулі намалоту ў тысячу і больш тон збожжа – такую задачу паставілі перад сабой першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Мончык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Марціновіч. Аднак паколькі лепшыя камбайнеры працуюць у дзвюх гаспадарках, размешчаных у розных кутках Лепельшчыны – у філіяіе «Баброва-Агра» і СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», было вырашана віншаванне баброўскіх працаўнікоў адкласці і завітаць да іншых. На палетках гаспадаркі на момант прыезду гасцей шчыравалі чатыры экіпажы-тысячнікі. Так, на камбайне New Holland СR-9.90 працуе маладзёжны экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Сяргея Калбасава, хлопцы пераадолелі планку ў 3,5 тысячы тон збожжа. Экіпажы Алега Пазняка і Аляксандра Махоня, Пятра Духовіча і Руслана Маляўкі, братоў Сяргея і Юрыя Касцюковічаў, якія працуюць на айчынных камбайнах «Палессе» КЗС-1218, намалацілі па тысячы і больш тон кожны.
Работнікі СВФ «Заазер’е» паспяхова завяршылі абмалот палеткаў, размешчаных у Валосавіцкім сельсавеце, і перамясціліся бліжэй да Стайскага. Экіпажы на «Палессі» ўбіралі збажыну на палях за вёскай Ворань, а New Holland – непадалёк ад Старога Лепеля. Дарэчы, Алег Пазняк і Аляксандр Махонь ужо асвойваюць новы камбайн КЗС-1218А1, набыты гаспадаркай не так даўно.
У адрас перадавікоў былі выказаны шчырыя словы па­дзякі за плённую, самаадданую працу, цёплыя віншаванні з высокімі дасягненнямі і пажаданні моцнага здароўя, каб тэхніка і надвор’е ніколі не падводзілі. Час прыспешваў шчыраваць далей…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.