Бронзавы медаль з прэстыжных спаборніцтваў па самба прывёз лепяльчанін Сцяпан Папоў

Зборная каманда Рэспублікі Беларусь па самба прыняла ўдзел у спаборніцтвах на Кубак свету (мемарыял Анатоля Харлампіева ў Маскве), у якім змагаліся за перамогу спартсмены з 35 краін усіх кантынентаў. Наш знакаміты зямляк Сцяпан Папоў, выступаючы ў вагавой катэгорыі да 74 кілаграмаў, заваяваў бронзавы медаль. А ўсяго па выні­ках гэтых спаборніцтваў у скарбонку самбістаў нашай краіны дадаліся па два залатыя і сярэбраныя медалі, а таксама адзінаццаць бронзавых узнагарод.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.