Бясплатны сыр толькі ў пастцы

Ці ведаў гэтую прымаўку Ігар Казаранц? Можа і ведаў, але прапусціў міма вушэй. Меў мужчына за плячыма 29 гадоў. Толькі працуй і бюджэт уласны мацуў. Не за чужы кошт, вядома. Ды ў чужым садзе яблыкі смачнейшыя.

Ігар завалодаў банкаўскай пластыкавай карткай адной жанчыны. І пін-код ведаў, бо, здаралася, бачыў, калі гаспадыня здымала грошы на свае патрэбы. Астатняе без асаблівых праблем завіхурыла. Зняў адразу мільён чатырыста рублікаў. А ўвогуле прыхватызаваў каля 2 мільёнаў 805 тысяч рублёў чужых грошай.
Не будзем падрабязна пераказваць працэсуальныя тонкасці. Спынімся на судовым прыгаворы. З Ігара Казыранца было ўтрымана: мільён рублёў маральнага ўрону пацярпелай, матэрыяльны (суму ўжо назвалі), дзяржпошліна амаль семсот тысяч. І два гады абмежавання волі ў дадатак.
Аматарам “лёгкага хлеба” толькі яшчэ раз нагадаю: бясплатны сыр толькі ў пастцы…

Мікалай КАЗЛОЎСКІ,
суддзя суда раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.